Заробак за сьнежань павялічыўся амаль на 10 працэнтаў. Дэвальвацыя склала 40 працэнтаў

У сьнежні намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у Беларусі склаў 6 мільёнаў 806 тысяч рублёў і павялічылася ў параўнаньні з лістападам 2014 на 9,9%, або на 611,6 тысяч рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле цяперашняга курсу (14910 беларускіх рублёў за даляр) гэта складае 456 даляраў ЗША У сярэднім за 2014 год, у студзені-сьнежні, заробак у Беларусі склаў 6 мільёнаў 91,3 тысяч рублёў.

Леанід Злотнікаў

Эканаміст Леанід Злотнікаў тлумачыць, што сьнежань — своеасаблівы месяц, калі многія фірмы і прадпрыемствы выплачваюць «трынаццатыя заробкі», прэміі, дывідэнды ды іншае. Таму заўсёды статыстыка заробкаў у сьнежні адрозьніваецца ад іншых месяцаў. Злотнікаў зьвяртае ўвагу, што перад сьнежнем некалькі месяцаў намінальныя лічбы заробку не расьлі, а некаторыя месяцы, напрыклад, лістапад, нават зьніжаліся.

Ад канца сьнежня рубель быў дэвальваваны ў адносінах да даляру амаль на 40 працэнтаў. Ці можна меркаваць, што ўлады здолеюць бліжэйшым часам аднавіць страты ад дэвальвацыі ростам даходам насельніцтва?

«Чакаць, што і надалей заробак будзе падвышацца прыкметнымі тэмпамі, не выпадае. Для гэтага ў беларускай эканоміцы няма ніякіх падставаў», — лічыць Злотнікаў.