Камунізм у асобна ўзятым мястэчку

Аляксей Шыгаеў, «Першы калгас» (1936)

Ёсьць месца, дзе камуністычная ідэя ня толькі перамагла, але і квітнее без гулагу. Гэта муніцыпалітэт Марыналеда ў Андалусіі — плошча 25 квадратных кілямэтраў; 2,7 тысячы жыхароў.

Мясцовы Маркс-Энгельс-Ленін называецца Хуан Мануэль Санчэс Гардзільё. Стаўшы мэрам у 1979 годзе, ён заснаваў калгас, які вырошчвае экалягічную агародніну. Усе працаўнікі, незалежна ад характару працы, атрымліваюць аднолькавую зарплату — 1100 эўра на месяц. У мястэчку нуль беспрацоўя (у Гішпаніі — каля 30%). Усе жыцьцёва важныя пытаньні вырашаюцца шляхам наўпроставай дэмакратыі. Асьветныя, культурныя і спартовыя мерапрыемствы — задарма. Паліцыі няма.

Я ня супраць камунізму. Калі добраахвотна. І калі як мага далей ад майго мястэчка.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.