Гендырэктар «А-100»: «Мы цалкам беларускі бізнэс і жадаем, каб наша мова гучала»
Your browser doesn’t support HTML5
Сетка аўтазаправачных станцыяў «А-100» з 1 студзеня 2015 году распачала пераход на беларускую мову. Гэта тычыцца працоўнай мовы, а таксама тэхнічнага і рэклямнага аздабленьня. Кіраўніцтва кампаніі называе гэта першымі крокамі доўгатэрміновага праекту беларусізацыі «А-100 АЗС». Прапануем эксклюзіўнае інтэрвію з генэральнай дырэктаркай кампаніі Ірынай Валадзько.