Самы гарачы год

Джон Марцін, «Канец сьвету» (1853)

Амэрыканскія навукоўцы заявілі, што 2014 быў самым гарачым годам ад часу, калі людзі сталі сыстэмна замерваць тэмпэратуру.

Замеры глябальнай тэмпэратуры пачаліся ў сярэдзіне 19-га стагодзьдзя, але для навуковых разьлікаў выкарыстоўваюцца толькі дадзеныя з 20-га. Паводле двух незалежных разьлікаў, сярэдняя тэмпэратура летась была на 0.68 градуса Цэльсія (Ц) вышэйшая за сярэднюю тэмпэратуру ў 1951-1980, або на 0,69 Ц вышэйшая за тую ж у 1901-2000.

Калі гэткая тэндэнцыя павышэньня тэмпэратуры ўтрымаецца, дык «канец сьвету» — заліваньне мацерыкоў акіянамі, глябальныя засухі — пачнецца недзе каля 2100. Кожны з нас, карыстаючыся выгодамі індустрыяльнай цывілізацыі, гэтую катастрофу пакрысе набліжае. Паводле прынцыпу: пасьля нас хоць патоп?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.