Дыстанцыю 12,5 км спартоўка пераадолела за 35 хвілінаў 17,5 сэкунды з трыма штрафнымі коламі (1 + 0 + 2 + 0). На другім месцы прадстаўніца гаспадароў Францыска Пройс (16,5; 0 + 1 + 1 + 0), на трэцім - чэшка Вераніка Віткава (22,9; 1 + 1 + 1 + 0). Лідэр агульнага заліку фінка Кайса Мякярайнэн фінішавала сёмай (40,6; 1 + 0 + 2 + 1).
Надзея Скардзіна паказала 19-ы вынік (+1.20,0; 0 + 1 + 0 + 2).
У заліку КС наперадзе Мякярайнэн (552 ачкі), Домрачава (500) і ўкраінка Валянціна Семярэнка (452). Скардзіна на 18-м месцы (250).
Этап у Рупольдынгу завершыцца сёньня мужчынскай гонкай з агульным стартам. Беларускія біятляністы ў ёй ня ўдзельнічаюць.
Шосты этап КС пройдзе ў Антхольцы (Італія) 22-25 студзеня.