Курс амэрыканскага даляра да беларускага рубля на Менскай валютна-фондавай біржы ўмацоўваецца другі дзень.
Учора даляр патаньнеў на біржы на 50 рублёў, а сёньня — яшчэ на 80, дасягнуўшы курсу 14880 рублёў за даляр. Расейская валюта таксама патаньнела — учора яна прадавалася па 230 беларускіх рублёў, сёньня — па 228. Істотна патаньнела эўра — з 17620 да 17320 беларускіх рублёў.
Між тым у свабодным продажы замежнай валюты практычна няма.