Курсы замежных валют на Беларускай валютнай фондавай біржы істотна не зьмяніліся. Пры гэтым наяўнай валюты ў продажы ў банках амаль няма.
Даляр ЗША пасьля ўчарашняга росту сёньня крыху патаньнеў— з 15010 да 14960 рублёў. Пры гэтым расейскі рубель, які зноў падае на біржы ў Маскве, у Менску вырас у цане з 228.50 да 230 беларускі рубель за адзін расейскі.
Патаньнела і эўра — з 17710 да 17620 беларускіх рублёў.