15 студзеня 1990 года ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус.
Ліцэй працягнуў дзейнічаць у падпольлі. Навучэнцы ліцэю пасьпяхова паступалі ў ВНУ у Беларусі і за яе межамі. Ліцэістамі і выпускнікамі былі рэалізаваныя шэраг музычных і відэапраектаў.
Прапануем паглядзець дакумэнтальныя фільмы і паслухаць музычныя альбомы з удзелам ліцэістаў.
АДКРЫЦЬЦЁ КОЛАСАЎСКАГА ЛІЦЭЮ. ДАКУМЭНТАЛЬНАЯ КРОНІКА
Адкрыцьцё Ліцэю. Захоп будынку. Першыя іспыты. Першыя кіназдымкі.
ПАРТЫЗАНСКАЯ ШКОЛА (2005)
ПАРТЫЗАНСКАЯ ШКОЛА. НЕ!
Кампазыцыю «Не!» празвалі стрыечнай сястрой рэвалюцыйнай «Разам нас багата». Кліп зьняты ў Менску і часткова ў Польшчы выпускніком ліцэю Максам Русьцем.
ЛІЦЭЙ 1998-2002. ДАКУМЭНТАЛЬНАЯ КРОНІКА
Каляды ў ліцэі. Абарона ліцэю. Дзень Сьвятога Валянціна. Выпускны 2001
ПАРТЫЗАНСКАЯ ШКОЛА
рэж. Юрый Каліна (Jerzy Kalina), 2004 г., Польшча
У цэнтры Эўропы ў ХХІ ст. дзейнічае падпольная навучальная ўстанова, ці, як яе яшчэ называюць, «партызанская школа». Ліцэй не скарыўся перад таталітарнаю сыстэмаю, ня стаў на калені, наадварот — пераўтварыўся ў сымбаль нацыянальнай годнасьці. І што важна, годнасьці зусім юных людзей.
УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
рэж. Міраслаў Дэмбіньскі, 2006 г., Польшча
Героі фільму – выпускнікі і навучэнцы Коласаўскага ліцэю. Яны раздаюць недзяржаўную прэсу, раскідваюць улёткі, ладзяць вулічныя акцыі, за гэта іх часта арыштоўваюць. Фільм атрымаў 19 узнагародаў на разнастайных міжнародных конкурсах і фэстывалях.
Я ЛЮБЛЮ ЛІЦЭЙ (2003)
Музычны праект песень у выкананьні ліцэістаў
Я ЛЮБЛЮ ЛІЦЭЙ: ВЕРУ Ў ЦЯБЕ (2004)
Музычны праект песень у выкананьні ліцэістаў