Правал мабілізацыі ва Ўкраіне
Your browser doesn’t support HTML5
Сёньня ў праграме:
Расея можа заліць Беларусь гарэлкай. Пра такую небясьпеку заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі начальнік упраўленьня Беларускага дзяржаўнага мытнага камітэту Павал Лабачоў. Сёньня – год па сьмерці беларускага палітыка і грамадзкага дзеяча, заснавальніка Фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзя Грушавога. Сёньня ў Менску адкрываюць ягоны мэмарыял. Гэта сад, які пасадзіў сам Грушавы. У штогадовай справаздачы Freedom House аб захаваньні палітычных і грамадзянскіх свабод Беларусь аднесеная да групы краін «горшыя з горшых» разам з Кітаем, Туркмэністанам, Узбэкістанам, Суданам і шэрагам афрыканскіх дэспатый.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.