Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН са спасылкай на міністэрства статыстыкі.
У лістападзе 2014 году ў параўнаньні з кастрычнікам валютныя паступленьні (выручка) ад экспарту беларускіх тавараў у Расію зьнізілася на 266,8 млн. даляраў да 1 млрд. 76,2 млн. даляраў.
Тавар |
Скарачэньне экспарту, у мільёнах даляраў |
Трактары і седлавыя цягачы |
172,5 |
Малако і вяршкі |
166 |
Грузавыя аўтамабілі |
145,9 |
Шыны |
117,8 |
Машыны для ўборкі сельгаскультураў |
88,7 |
Мэталапрадукцыя — стальныя пруткі |
83,3 |
Каўбаса і мясныя прадукты |
70,4 |
Сьвініна |
60,8 |
На думку экспэртаў, зьніжэньне валютных паступленьняў ад экспарту беларускіх тавараў у Расею абумоўленае шэрагам прычын, у тым ліку паскарэньнем тэмпаў дэвальвацыі расейскага рубля ў чацьвёртым квартале 2014 году, у выніку чаго экспартная выручка Беларусі ў даляравым вымярэньні стала памяншацца.
Акрамя таго, увосень 2014 году многім беларускім вытворцам мяса-малочнай прадукцыі былі забаронены пастаўкі на расейскі рынак.