Сусьветныя лідэры ідуць маршам адзінства ў Парыжы ў памяць аб ахвярах тэрарызму
Your browser doesn’t support HTML5
Дзясяткі сусьветных лідэраў разам зь яшчэ мільёнам людзей ўзялі ў нядзелю ўдзел у Парыжы ў Маршы адзінства ў памяць аб ахвярах тэрарыстычных нападаў на гэтым тыдні. Сярод удзельнікаў былі і сваякі 17 загінулых падчас нападаў радыкальных ісламістаў на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo, на жанчыну-паліцыянта і на габрэйскі супэрмаркет ў сталіцы Францыі (Reuters)