У раёне данецкага аэрапорту добраахвотнікі сьпяваюць «Край ты мой край» ВІДЭА

Радыё Свабода даслалі відэа, якое, як сьцьвярджаецца, было зьнятае ў сьвяточныя дні Раства на адной з пазыцыяў украінскіх добраахвотнікаў.

На відэа паказаныя вайскоўцы са зброяй. Адзін зь іх сьпявае песьню «Край ты мой край» зь беларускага «Народнага альбому».