Радыё Свабода прэзэнтуе новы кліп Андруся Такінданга на тэму тэракту ў Парыжы
Нехта верыць у тое, што нічога няма,
Нехта верыць у Алаха, нехта верыць у Хрыста
Нехта верыць у росквіт, нехта — ў заняпад
Нехта верыць у Калашнікава аўтамат...
Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля,
Нам у сьвеце здрабнелым ратунку няма.
Толькі кулі ніколі ня вернеш назад
Чужая бяда — ня чужая бяда,
Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля
Багдановіч пра гэта аднойчы пісаў,
Мы да зорак ляцім, што ж сварыцца дарма
Толькі кулі ніколі ня вернеш назад...
Напрыканцы кліпу — цытата зь вершу Максіма Багдановіча:
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?