У гарадах Марсэль, Лiль, Брэст, Лiён, Амстэрдам, Лёндан, Брюсэль i іншых тысячы людзей выйшлі на стыхійныя мітынгі салідарнасьці з супрацоўнікамі сатырычнага выданьня Charlie Hebdo, супраць якога сёньня была зладжаная атака.
Паводле відавочцы, у памяшканьне, дзе месьціцца рэдакцыя часопісу Charlie Hebdo, увайшлі некалькі мужчын у чорных капюшонах, узброеных аўтаматамі Калашнікава, празь некалькі хвілін пачуліся стрэлы, затым гэтыя людзі выбеглі з будынка.
Your browser doesn’t support HTML5
Post by Radio Svaboda.