Кніжка Антона Рудака «Верхні горад» вартая ўвагі. Была б яна і зусім зыбанская, калі б не зьмяшчала дрындушак пра Элвіса на праспэкце або эскізаў ні пра што. Рэч у тым, што калі ў кніжцы ёсьць вершы абавязковыя, а такіх там ёсьць, вершаў неабавязковых там быць не павінна. Тон і разгон чытаньня задаюць творы напачатку — яны вызначаюць адносіны да ўсяго наступнага. І пасьля вельмі няпроста перанастроіцца з гульні ў паэзію на максымальныя літаратурныя велічыні і — паверыць. Дэбютная кніжка мусіць быць стрэлам, а не адлюстраваньнем творчага шляху паэта. «Верхні горад», на жаль, ня стрэліў, хоць мае ўсё, каб гэта зрабіць.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.