Жыхар Барысава «замініраваў» паліклініку

  • БелаПАН

Справа на падставе ч. 1 арт. 34 Крымінальнага кодэксу (заведама падманнае паведамленьне аб небясьпецы) распачатая Барысаўскім раённым аддзелам Сьледчага камітэту ў дачыненьні да 21-гадовага мясцовага жыхара, раней асуджанага за рабаваньне.

Як паведамляе УУС Менскага аблвыканкаму, мужчына падазраецца ў тым, што «замініраваў» гарадзкую паліклініку № 4.

Паводле інфармацыі абласной міліцыі, 1 студзеня ў 16.45 на лінію 102 РУУС паступіла тэлефанаваньне ад невядомага пра тое, што ў будынку паліклінікі № 4 у Барысаве закладзенае выбуховае прыстасаваньне. Падчас абсьледаваньня паліклінікі і прылеглай тэрыторыі выбуховае прыстасаваньне знойдзена не было.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Барысаўскага РУУС устаноўлена, што злачынства ўчыніў мясцовы жыхар, які затрыманы на падставе арт. 108 КПК.