Самалёт, які ладзіў рэйс з інданэзійскай Сурабае ў Сынгапур, страціў сувязь з наземнымі службамі ў Джакарце ў нядзелю раніцай. На борце самалёта знаходзілася 155 пасажыраў (большасьць інданэзійцы) і сем чальцоў экіпажу.
Пошукавыя працы ў водах ля вострава Бэлітунг караблі, самалёты і верталёты аднавілі сёньня раніцай. Кіраўнік Нацыянальнага пошукава-выратавальнага агенцтва сказаў, што Інданэзія ня мае абсталяваньня, неабходнага для сканаваньня марскога дна і папрасіў краіны, якія маюць спэцыяльныя падводныя апараты, дапамагчы ў пошуках.
Беларускіх грамадзян сярод пасажыраў зьніклала з радараў самалёта авіякампаніі Air Asia не было:
«Паводле інфармацыі, атрыманай пасольствам Беларусі ў Інданэзіі ад Air Asia Indonesia, беларускіх грамадзян сярод пасажыраў рэйсу QZ8501 не было», — адзначылі ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.
Супрацоўнікі ратавальных службаў Інданэзіі, як паведамляюць мясцовыя СМІ, лічаць, што лайнэр малайзійскай авіякампаніі Air Asia пацярпеў крушэньне. Паводле зьвестак дзяржаўнага інфармагенцтва Antara, за 145 кілямэтраў ад выспы Белітунг знойдзеныя, як мяркуецца, абломкі фюзэляжа Airbus 320.
Інданэзійскія ўлады пакуль не пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што ў акіяне знойдзеныя абломкі фюзэляжа самалёта.
Авіякампанія AirAsia, найбуйнейшы рэгіянальны бюджэтнік, мае бездакорную рэпутацыю і дагэтуль ня мела на сваім рахунку аніводнага страчанага самалёту ці вялікага выпадку. Уласна машына, Airbus A320-200, зьяўляецца адной з найпасьпяховейшых у сьвеце грамадзянскай авіяцыі: за болей як дваццацігадовую гісторыю існаваньня сэрыі A320 з 3363 выпушчаных самалётаў незваротна страчанымі (hull loss accident — катастрофа з поўным зьнічшчэньнем корпусу) былі ўсяго 7. Сэрыя зьяўляецца вельмі папулярнай сярод рэгіянальных перавозьнікаў ва ўсім сьвеце; вялікімі замоўнікамі ёсьць у тым ліку эўрапейскія Wizzair ды Ryanair. Станам на чэрвень 2013 року Airbus меў перадзамоваў на яшчэ 2942 машынаў A320 розных мадыфікацыяў.
За сёлета гэта ўжо трэці выпадак з самалётам, які належыць малайзійскай авіякампаніі.