Сёньня рашэньнем кіраўніка Беларусі новым прэм’ер-міністрам Беларусі замест Міхаіла Мясьніковіча прызначаны Андрэй Кабякоў. Да свайго прызначэньня Кабякоў працаваў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта.
Кабякоў нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. З 1985 году працаваў на розных пасадах у Беларусі, ад старэйшага майстра да намесьніка дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар» у Рагачове.
У 1995-м з гэтай пасады стаў намесьнікам начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, і далей працягваў кар’еры ў вышэйшых эшалёнах беларускай улады.
У 1998 годзе прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у 2000–2001 гг. — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Потым — міністар эканомікі, зноў віцэ-прэм’ер — са сьнежня 2003 году па 28 сьнежня 2010 году.
Пасьля гэтага — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, з 8 сьнежня 2011 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі. Са жніўня 2012 году – кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.
Жанаты. Мае дачку і сына.