Бакінскі офіс Радыё Свабода апячатаны

Your browser doesn’t support HTML5

26 сьнежня супрацоўнікі Генэральнай пракуратуры Азэрбайджану правялі ператрус у Бакінскім бюро Радыё Свабода, вывелі журналістаў за межы бюро, канфіскавалі дакумэнты, электронныя носьбіты, частку абсталяваньня, апячаталі дзьверы, здалі пад адказнасьць паліцыі і сышлі. Сьледчы Сенан Пашаеў адмовіўся перадаць прадстаўнікам радыё неабходныя ў такіх выпадках дакумэнты пра ператрус і канфіскацыю. Кароткая кроніка падзей.