Расейскі палітоляг Глеб Паўлоўскі лічыць, што крамлёўская прапаганда неўзабаве пачне ўцягваць Беларусь мацней у «рускі сьвет» і дзеля гэтага ёй спатрэбіцца прадставіць расейцам Аляксандра Лукашэку як фашыста.
Пра гэта ён сказаў у інтэрвію сайту slon.ru. Фрагмэнты:
Паўлоўскі: Я ўжо казаў раней, што сыстэма ўцягне ў сябе Беларусь, але гэта пачалося нават хутчэй, чым я чакаў. Я думаў, гэта будзе вясной наступнага году, а гэта ўжо зараз пайшло. Па законах гэтай сыстэмы яна ня можа трываць кампраміснага варыянту, яна павінна ператварыць ненадзейнага саюзьніка ў ворага. Таму яна зараз будзе бегчы хутчэй, чым Лука. Будзе пасьпешліва ператвараць Лукашэнку ў фашыста.
Slon.ru: А пра Назарбаева што скажаце? Ці чакаць рускага сьвету ў Паўночным Казахстане і крывавай астанінскай хунты?
Паўлоўскі: Ну, калі Назарбаеў пачне варушыцца, то так, ён пойдзе ў той жа бок. Там, праўда, праблема іншая. Там узьзнікае праблема Кітая, таму што тады — як кажуць у Адэсе — «няма з кім жыць». У Лукі ёсьць шанец рухацца ў бок Эўропы, у Назарбаева няма. Яго далёка ня пусьцяць.
Slon.ru: Ну, дарэчы, тэма са зьнішчэннем нэграў таксама вельмі добра пайшла ў расейскім тэлевізары.
Патрэбен Юда. І тады, вядома, прэзыдэнту Лукашэнку многае ўзгадаюць
Паўлоўскі: Так, і нэграў таксама. Ідуць спробы такога размываньня тэмы, і я думаю, што Беларусь у гэтым сэнсе мае пеэрспэктывы, таму што яна знаходзіцца ў тым жа месцы сьвядомасьці, дзе знаходзілася Ўкраіна. Патрэбен Юда. І тады, вядома, прэзыдэнту Лукашэнку многае ўзгадаюць.
Slon.ru: І ў гэтым сэнсе Беларусь таксама для многіх у Расеі такая несапраўдная краіна, дзе перакручваюць расейскую мову, вымалёўваючы сваю недарэчную мову — шмат падобнага са стандартным успрыманьнем Украіны.
Паўлоўскі: Сыстэма, яна адразу скача ў радыкальнасьць. Паўтараю — для яе выключаны кампрамісныя варыянты. Яна павінна радыкалізаваць тэму, каб магчы пра яе гаварыць. Таму ў Беларусі адразу вылезьлі нацыянал-фашысты. У Беларусі ў час вайны, аказваецца, дзейнічалі нацыянал-фашысты, нешта такое ўжо мільгала ў тэлевізары. Хоць Беларусь у савецкі час лічылася, нават у параўнаньні з Расеяй і Ўкраінай, узорам антыфашысцкага супраціву. А цяпер раптам аказваецца, што яна дапускала сур’ёзныя ваганьні ў гэтым пытаньні.