Хлопчык з прытулку: «Хачу, каб на Новы год мяне забрала мама»
Your browser doesn’t support HTML5
Напярэдадні Калядаў і Новага году грамадзкія актывісты Гомеля зладзілі для дзяцей раённага сацыяльна-пэдагагічнага цэнтру навагоднюю казку — з Дзедам Марозам, Сьнягуркай, Лесавіком, Чарцянём і абавязковымі салодкімі падарункамі. У гэтым цэнтры знаходзяцца больш як два дзесяткі дзяцей, чые таты й мамы часова пазбаўленыя бацькоўскіх правоў альбо ня могуць іх выконваць па стане здароўя.