22 сьнежня на нарадзе з банкірамі Нацбанк рэкамэндаваў абмежаваць розьніцу паміж курсам куплі і курсам продажу валюты ў 5%.
23 сьнежня ў абменьніках зьявіліся новыя курсы для апэрацыяў з валютай. Банк БелВЭБ набывае даляры па 13770, за эўра даюць — 16880. Курс для продажу не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднімі днямі: 11145 за даляр і 13665 за эўра, аднак падчас продажу валюты дадаткова трэба плаціць 30 % збор ад курсу.
Нягледзячы на павелічэньне курсу для пакупкі, валюты ў абменьніках не зьявілася.
Тым часам курсы абменных апэрацый «Беларусбанка» пакуль ня ўлічваюць рэкамэндацыі Нацбанку. Даляр набываюць па 11100, прадаюць па 11118, эўра — па 13560 і 13586 адпаведна. Праўда, як паведамілі ў філіяле банку па адрасе Незалежнасьці, 93, для продажу ёсьць толькі 20 даляраў.