Радыё Свабода прапануе скарыстацца сэрвісам, пры дапамозе якога можна зайсьці на любы заблякаваны ў Беларусі вэбсайт.
1. Адкрыйце сэрвіс:
www.svaboda2.net
2. Увядзіце патрэбны адрас у адрасным радку URL зьверху:
3. Зарэгіструйцеся, пры рэгістрацыі выберыце беларускую мову
4. Чытайце патрэбны вам сайт і будзьце ўпэўненыя за сваю бясьпеку
22 сьнежня цягам дня былі заблякаваныя сайты belaruspartizan.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by, onliner.by, пэрыядычна меў праблемы з адкрыцьцём сайту charter97.org.
У другой палове дня зьявіўся доступ да сайтаў сharter97.org, naviny.by, belapan.com, 21.by, zautra.by.
Заблякаванымі застаюцца belaruspartizan.org, udf.by, gazetaby.com, onliner.by. Ёсьць праблемы з адкрыцьцём сайту Радыё Рацыя.