«Паўзучая русыфікацыя» Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

Your browser doesn’t support HTML5

Кіраўніцтва Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Машэрава зьвярнулася ў Міністэрства адукацыі з прапановай ліквідаваць аддзяленьне беларускай філялёгіі. У Шчомысьліцы пад Менскам пахавалі беларускага палітычнага і дзяржаўнага дзеяча Васіля Лявонава. Ён памёр у нядзелю ва ўзросьце 76 гадоў. Сёньня ў Эканамічным судзе Менску пачаўся працэс па справе кнігарні «ЛогвінаЎ». Да 9 студзеня адвакат павінен прынесьці дакумэнт, які пацьвярджае, што кнігарня падала скаргу ў Вярхоўны суд.