Палітык Вінцук Вячорка лічыць, што ў Лукашэнкі было некалькі прычынаў ехаць у Кіеў:
«Ва ўмовах фінансавага абвалу гэта тавараабарачэньне, пра што ён мімаволі і, як звычайна, у адмоўнай формуле, прагаварыўся: „Для нас это не игра. Не только потому, что товарооборот, а потому, что мы соседи, мы рядом живем, мы родные люди“. І спраўная аплата Ўкраінаю паставак зь Беларусі».
Лукашэнка не паехаў бы у Кіеў, не атрымаўшы дазволу ад Пуціна і не паабяцаўшы пераконваць Парашэнку на якісьці «кампраміс».
Паводле Вячоркі, для Лукашэнкі вельмі важна захоўваць імідж «міратворца»:
«Нездарма ж ён так старанна адмаўляе гэта на публіку. А тут Назарбаеў выказаў жаданьне быць пасярэднікам-міратворцам у расейска-ўкраінскай вайне. І Назарбаеў можа сапраўды быць больш прызнаным пасярэднікам — хаця б таму, што менш залежыць ад Масквы, чым Лукашэнка, і ніколі не казаў, што казахі і расейцы — адзін народ. Маскве трэба захаваць Лукашэнку ў такой ролі, бо ён падкантрольны».
Паводле Вячоркі, Лукашэнка не паехаў бы у Кіеў, не атрымаўшы дазволу ад Пуціна і не паабяцаўшы пераконваць Парашэнку на якісьці «кампраміс».