Нацбанк РБ вярнуў вядомае ўжо абмежаваньне на ўсталяваныя банкамі курсы абмену наяўнай (безнаяўнай) валюты ў выглядзе «афіцыйны курс НБРБ +/- 2%».
Такім чынам, максымальны курс продажу наяўнага даляра не павінен перавышаць 11108 рублёў. Аднак ня варта забываць, што ёсьць яшчэ і ўведзены ўчора 30% падатак (збор) на куплю валюты, піша АФН.
Зрэшты, пакуль усе гэтыя курсы і абмежаваньні не дастасаваныя на практыцы па тэхнічных прычынах: банкі ня могуць прадаваць валюту з-за адсутнасьці неабходных зьмяненьняў у праграмным забесьпячэньні.