Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты ўзначальваюць намаганьні міжнароднай супольнасьці «стрымаць расейскую агрэсію ва Ўкраіне».
Барак Абама таксама заявіў, што ЗША ня могуць дазволіць дыктатарам усталёўваць цэнзуру ў ЗША. Паводле яго, кампанія «Sony» дапусьціла памылку, скасаваўшы фільм з сатырай на кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына пасьля пагрозаў з боку хакераў.
Амэрыканскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што на кібэрнапады будзе дадзены адказ.