Курсы эўра і даляра ў адносінах да расейскага рубля ізноў абнавілі свае максымумы падчас таргоў на Маскоўскай біржы. Эўра падняўся вышэй за адзнаку 75 рублёў, а даляр перасягнуў 60 рублёў.
Падзеньне курсу расейскай валюты зьвязваюць са зьніжэньнем цэны на нафту, цана нафты маркі Brent ў выходныя працягнула падзеньне і дасягнула 61 даляра за барэль. Прычынай абвалу рубля таксама называюць санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду ў дачыненьні да Расеі пасьля анэксіі Крыму і ў сувязі са ўзброеным канфліктам на ўсходзе Ўкраіны.
Падзеньне курсу расейскай валюты адносна даляру і эўра робіць дэвальвацыйны ціск на валюты краінаў СНД, для якіх Расея зьяўляецца галоўным ці адным з галоўных гандлёвых партнэраў.