У расейскім Новасібірску паліцыя затрымала падазраваных у размалёўцы макетаў ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны ў колеры ўкраінскага сцяга.
У дачыненні да затрыманых распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Вандалізм». Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на губернатара Новасібірскай вобласці Ўладзіміра Гарадзецкага.
У колеры ўкраінскага сьцяга былі размаляваныя танк Т-34, макет сыстэмы рэактыўнай артылерыі «Кацюша» і помнік Леніну. На статуі Леніна таксама зьявіўся надпіс «Слава Ўкраіне».