У менскім «Палацы мастацтва» праходзіць другі фэстываль беларускай культуры «Дзень вышыванкі». Мерапрыемства сабрала ў адным месцы некалькі дзесяткаў вытворцаў беларускіх вырабаў, мастакоў і музыкаў.
«Дзень вышыванкі» у Менску
Знакамітыя вышымайкі - прадукт "Арт Сядзібы" - адны з самых запатрабаваных на выставе-кірмашы
Беларуская забава - сьвісьцёлкі
Вышыванкі модныя ня толькі сярод моладзі. Сябра Беларускага саюзу мастакоў на Дні вышыванкі
На уваходзе ўсіх "пазначалі беларусам", выдавалі стужку з арнамэнтам
Музыка Пётра Клюеў вядзе майстар-клас каляднага сьпеву
Жадаючыя маглі зрабіць часовую татуіроўку хной