Чаму варта прыйсьці на Дзень вышыванкі (+праграма сьвята)

13 сьнежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другое ў гэтым годзе сьвята беларускай культуры, якое пройдзе яшчэ больш маштабна ў менскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3).
Зь 15.00 да 22.00 ў холе Палаца Мастацтва будзе працаваць выстава традыцыйных і сучасных вышыванак, адзеньня і сувэніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамесьнікаў і майстроў, а ў гэты час у канфэрэнц-залі будуць праходзіць майстар-клясы, конкурсы, прэзэнтацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход для наведнікаў мерапрыемства вольны. Дадаткова ў экспазыцыйных залях Палаца Мастацтва 13 сьнежня з 11.00 да 19.00 можна будзе наведаць IV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры «ФОРМАЗМЕСТ 703».

Уваход на фэстываль вольны. Арганізатары заклікаюць рабіць здымкі і пакідаць паведамленьні ў сацыяльных сетках з хаштэгам #dzv2014.

Праграма «Дня вышыванкі»

Лекцыі і майстар-клясы

Канфэрэнц-заля:

15.00 – 16.00 — прадстаўленьне ўдзельнікаў выставы, конкурсы і падарункі;
16.00 – 16.30 — лекцыя Алеся Таболіча «Традыцыйная арнамэнтальная татуіроўка — гісторыя і сучаснасьць»;
16.50 – 17.20 — «Сьпеўны сход» — майстры навучаць усіх ахвотных сьпяваць беларускія песьні і атрымліваць задавальненьне ад свайго голасу;
17.30 – 18.10 — лекцыя прадстаўніцы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Алены Ляшкевіч «Практыкі нашэньня і вырабу беларускага традыцыйнага строю»;
18.10 – 18.30 — этна-дуэт «Вера і Патрыцыя» пры падтрымцы Ірэны Катвіцкай.

Фае:

На працягу ўсёй выставы:

— мастакі з тусоўкі стрыт-арт праекту Signal ужывую размалююць майкі адмысловымі тэкстыльнымі маркерамі. Ніякіх эскізаў — толькі імправізацыя і ўласны стыль. Гатовыя майкі з унікальнымі росьпісамі можна будзе набыць на міні-аўкцыёне!

— майстар-кляса па выцінанцы;

— арнамэнтальны бодзі-арт і малюнкі хной ад Валерыі Тумаш, Мар’яны Валуевай ды Ірыны Чэчэт;

15.30 – 16.00 — майстар-кляса па калядных сьпевах ад Пятра Клюева;
16.00 – 16.30 — этна-гурт «Сёмуха»;
16.30 – 17.00 — народныя танцы ад дзіцячага танцавальнага калектыву «Данс Сіці»;
17.00 – 17.20 — этна-дуэт «Вера і Патрыцыя» пры падтрымцы Ірэны Катвіцкай.

Музычная частка

Канфэрэнц-заля:

18.30 – 19.00 — AMAROKA;
19.10 – 19.40 — ZnaROCK;
19.50 – 20.20 — NAVI;
20.30 – 21.30 — ПАЛАЦ.

На працягу дня ў фае і канфэрэнц-залі будуць праходзіць шматлікія конкурсы з падарункамі ад удзельнікаў выставы.

Выстава

У фае Палаца Мастацтва будуць прадстаўленыя наступныя вытворцы і брэнды:

«Лічбавыя вышыванкі»,
• байкі, торбы, вышымайкі ды розныя сувэніры ад крамы symbal.by,
• народныя і абярэгавыя цацкі,
• дызайнэрскія мятлікі Машарскіх,
• вопратка ад sakolka.by,
• льняное адзеньне з вышыўкай «Берагіня»,
• шляхетнае мыла ад karali.by,
• гальштукі, мятлікі, бранзалеты зь беларускімі арнамэнтамі ад «Etno Manufaktura»,
• упрыгожваньні ад «Belstyle»,
• народныя лялькі-матанкі Юлі Катаржынскай,
• рукавіцы з рознымі ўзорамі і народнымі матывамі ад «Кузкін-дом»,
• паштоўкі, выцінанкі ў рамах, сувэнірная кераміка ад Алены Шаліма,
• вырабы з палімэрнай гліны ад «V-art-@»,
• фірмовыя цішоткі Каляднага фэсту,
• сувэніры і добрыя рэчы ад крамы imbryk.by,
• прадукцыя крамы prastora.by,
• вопратка і сувэніры ад брэндаў LRST ды Stigmata,
• прадукцыя ад крамы «Беларусам»,
• драўляныя фiгуркi Анёлаў з росьпiсам і пэрсанальным бласлаўленьнем ад Angels of AnyOLA-K,
• беларускія настолкі «Разам» і «1514»,
• папяровыя макеты беларускіх замкаў для дзіцячай творчасьці ад крамы belzamki.by.

...і многія іншыя