Падчас страляніны ў Чачэніі быў забіты сваяк Кадырава

22-гадовы Умар Кадыраў загінуў падчас баёў з групамі ваеўнікоў, якія 4 сьнежня ўвайшлі ў сталіцу Чачэніі.

Блізкі сваяк кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава загінуў у перастрэлцы з баевікамі ў Грозным, піша Еўрарадыё.

Умару Кадыраву было 22 гады. Яго забілі баевікі, якія ўварваліся ў горад у чацьвер, 4 сьнежня. Яны замацаваліся ў Доме друку і адной са школ, дзе трымалі абарону. Пасьля некалькіх гадзін баёў загінулі 14 паліцыянтаў, 36 былі паранены, забіта 11 баевікоў.

Рамзан Кадыраў напісаў у Instagram, што Умар «пражыў яркае жыцьцё».