Ведаеце, чаму я не магу мысьліць пра «нас» у катэгорыі нацыі?
Таму што гэта як бы свае (калі нацыянальна, так) падсоўваюць мне гнільлё на рынку.
Як бы свае — бяруць у маіх сяброў грошы за рыэльтэрскую паслугу, а паслугі не аказваюць.
Як бы свае — адсуджваюць пакоі ў роднай маці.
Як бы свае — даюць хлусьлівыя сьведчаньні.
Як бы свае — бяруць сто даляраў, а ўсё роўна ня лечаць.
Як бы свае — выбіваюць паказаньні.
Можна працягнуць сьпіс, праўда?
Не «мае», дакладна.
Вось чаму я ніколі не кажу: «мы беларусы».
(Сабіна Брыло, Менск)
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.