Жыхары Раёўшчыны пра будучы сьвінакомплекс

Your browser doesn’t support HTML5

Вёска Раёўшчына знаходзіцца за пару кілямэтраў ад Маладэчна. Зусім нядаўна яе жыхары даведаліся, што на суседнім полі ў хуткім часе плянуюць пабудаваць сьвінакомплекс на 100 тысячаў галоў. Калі праект будзе ўзгоднены ў райвыканкаме, то будаўніцтва пачнуць ужо ў першай палове 2015 году.