Пацан-камуніст напісаў кнігу. (Я прачытаў — чыталі мы й горшыя, а гэтая нават нічога.) Пацанам-«праварадыкалам» не спадабалася, што аўтар пнуў цені БЦР, прыдумалі аўтару наўмысны зьдзек зь беларускай мовы і напісалі «сыгналы». Газэта надрукавала іх як «рэцэнзіі». Камэнтатары задыхнуліся нянавісьцю. (Кнігу яны не чыталі.) Рэцэнзіі прачытаў палітык з грамадзкага руху з палуграматнай назвай, чыстапарасейску абурыўся, што абражаны яго беларускамоўныя пачуцьці, і заклікаў шукаць абароны ва ўладных установах. (Кнігу палітык не чытаў.) Беларускае паветра атручанае нянавісьцю, для выбуху якое дастаткова ананімнага даносу. Любіць — цяжка і нудна, а ненавідзець — чысты кайф. Ня трэба й чытаць — дастаткова, што газэта насьпявала...