Бацькі Жызьнеўскага: у Беларусі на нас ідзе ціск
Your browser doesn’t support HTML5
26 лістапада ў Кіеве, ва Ўкраінскім крызісным мэдыя-цэнтры адбылася прэсавая канфэрэнцыя «Цана гераізму», прысьвечаная бацькам загінулага год таму на Майдане беларуса Міхаіла Жызьнеўскага. Паводле маці і бацькі Жызьнеўскага, Ніны і Міхаіла Жызьнеўскіх, якія прыехалі ў Кіеў зь Беларусі, на Радзіме яны адчуваюць моцны ціск — як з боку органаў улады, гэтак і ад суседзяў, якія вераць «антымайданаўскай» прапагандзе.