Прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цаголка паведаміў Свабодзе, што памяць беларуса Міхала Жызьнеўскага ня можа быць ушанаваная званьнем Героя Ўкраіны — заканадаўца не прадугледзеў такой магчымасьці:
«Міхал Жызьнеўскі, як і Зураб Хурцыя з Давыдам Кіпіяні, безумоўна, ёсьць героем Украіны. Мы будзем заўжды памятаць і ўшаноўваць іх самаахвярнасьць на карысьць вольнай і незалежнай Украіны.
Your browser doesn’t support HTML5
На жаль, украінскі заканадаўца не прадугледзеў магчымасьці прысваеньня званьня Героя Ўкраіны замежнікам, грамадзянам іншых дзяржаў. Таму ўсіх трох узнагародзяць ордэнамі Героя Нябеснай Сотні. Ужо падпісаны ўказ пра стварэньне гэтай узнагароды, і цяпер мы чакаем гэтага ўзнагароджаньня».
Сьвятаслаў Цаголка ня змог адказаць, калі адбудзецца ўзнагароджаньне, аднак сказаў, што яго варта чакаць «самым бліжэйшым часам».