Асмалоўка

Бэрнарда Бэлёта. Руіны старой царквы Сьвятога Крыжа ў Дрэздэне (1765)

Асмалоўка — гэта атмасфэрны квартал у самым цэнтры Менску, пабудаваны ў 1947-49 гг. палоннымі немцамі, які дагэтуль ня мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

З гэтым невялікім пасёлкам двухпавярховых катэджаў зьвязана шмат вядомых імёнаў пасьляваеннай Беларусі. Зусім побач зь ёй жыў і працаваў сам Лі Харві Освальд.

Штораз з трывогай чытаю навіны пра магчымы знос гэтага мікрараёну. Зь ім зьвязана ня толькі гісторыя гораду, але і мая асабістая — тут жыве большасьць маіх сяброў.

Адзін раз я ўжо губляў сяброў, калі падлеткам зьмяніў месца жыхарства ў сталіцы. Не хацелася, каб гэта паўтарылася зноў, а Асмалоўка засталася толькі ў памяці і на фотаздымках...

(Канстанцін Касяк)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.