Рубцоў: Прынцыпова не ўстаю перад судзьдзямі
Your browser doesn’t support HTML5
Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі грамадзкага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова. У задавальненьні скаргі адмоўлена. 6 кастрычніка суд Савецкага раёну Менску прысудзіў Юрыю Рубцову паўтара года «хіміі» за абразу судзьдзі Кірыла Палулеха (паводле арт. 391 КК РБ «Абраза судзьдзі або народнага засядацеля»). У аснове абвінавачаньня была толькі заява судзьдзі Кірыла Палулеха, які сьцьвярджаў, што падчас разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка той нібыта абразіў судзьдзю зьняважлівымі словамі.