Грошы ня пахнуць?

Your browser doesn’t support HTML5

Гастрольнае турнэ па Беларусі адыёзнага расейскага актора-сьвятара Івана Ахлабысьціна выклікала вострую дыскусію ў беларускім грамадзтве. Апалягету антыўкраінскай палітыкі Крамля, аднаму з найбольш актыўных ідэолягаў гэтак званага «русского мира», вядомаму таксама сваімі антысэміцкімі, гамафобнымі і антызаходнімі выказваньнямі, былі дазволеныя выступы на лепшых пляцоўках краіны.

Такім чынам, у Беларусі зноў абвастрылася праблема адказнасьці і творцаў, і шоў-бізнэсу перад грамадзтвам. Ці насамрэч грошы сёньня перамагаюць культуру, маральнасьць, пачуцьцё сораму?

Якім чынам беларуская дзяржава і беларускае грамадзтва могуць абараніць сябе ад агрэсіўнага наступу расейскага шавінізму, распальваньня звонку нацыянальнай варожасьці? І ці могуць быць эфэктыўнымі забароны ва ўмовах дэмакратыі?

У дыскусіі бяруць удзел актор тэатру і кіно, артыст Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы Раман Падаляка і рэдактар аддзелу сьвецкай хронікі і тэлебачаньня газэты «Комсомольская правда в Беларуси» Сяргей Маліноўскі. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.