Такое рашэньне сёньня ўхваліла УЭФА з-за расіцскіх выкрыкаў заўзятараў на «Барысаў-арэне» 21 кастрычніка.
Кіроўны орган эўрапейскага футболу пакараў у сераду чэмпіёна Беларусі клюб «БАТЭ» з-за «расісцкіх паводзін заўзятараў» падчас матчу Лігі чэмпіёнаў 21 кастрычніка з данецкім «Шахтаром».
Пра гэта паведамляе агенцтва AFP.
Беларускія заўзятары дазволілі сабе расісцкія абразы на адрас бразыльскага нападніка «Шахтара» Луіса Адрыяна. Адрыяна забіў пяць галоў за ўкраінскага чэмпіёна, клюб «Шахтар», які разграміў БАТЭ зь лікам 7-0.
Такім чынам БАТЭ будзе гуляць сваю наступную хатнюю гульню ў групе "H" Лігі чэмпіёнаў 25 лістапада супраць партугальскага футбольнага клюба "Порту" пры парожніх трыбунах.