Падчас прэзэнтацыі альбому "НЕ:) вясёлыя карцінкі" менскі паэт Алесь Сьнег прэзэнтаваў верш, які прысьвяціў прыезду расейскага актора Ахлабысьціна ў Менск.
У Беларусь едзе чарговы кліент «Навінак»,
А нам ня трэба вашых вайсковых карцінак,
Мы не дапусьцім тут рускага гора,
Ваня, ведай, ты ня доктар, ты хворы!
Алесь Сьнег
Іван Ахлабысьцін — расейскі актор, рэжысэр і сцэнарыст. Акторскую кар’еру распачаў у 1983 годзе, з таго часу зьняўся ў паўсотні фільмаў і сэрыялаў. Адна з самых вядомых ягоных роляў — доктар Андрэй Быкаў у камэдыйным сэрыяле «Інтэрны».
Ахлабысьцін вядомы скандаламі, якія пэрыядычна правакуе вакол сваёй асобы. То закліча спальваць геяў у печках, то заявіць пра прэзыдэнцкія амбіцыі. Падчас расейска-ўкраінскага канфлікту Ахлабысьцін заняў выразна прапуцінскую пазыцыю і стаў прыкметным зьвяном дзяржаўнай расейскай прапаганды. А для звычайных расейцаў, якія знаходзяцца пад яе ўплывам, Ахлабысьцін — адзін з ідэолягаў «русского мира».