Хто яны, ДэЛёс і ДаСьлёз?

Your browser doesn’t support HTML5

Бяз гальштукаў. Хто яны, ДэЛёс і ДаСьлёз?

У кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшаў альбом «(НЕ:) вясёлыя карцінкі». Гэта іранічныя ілюстрацыі падзеяў у Беларусі, якія штодня зьяўляюцца на сайце Радыё Свабода. А побач зь імі вершы, натхнёныя гэтымі карцінкамі.

Хто яны, аўтары незвычайнай кніжкі — мастак ДэЛёс і паэт ДаСьлёз? Што ім карціць? Яны — людзі добрыя ці злыя?

А хто ж яны, такія дзіўныя пэрсанажы кнігі? У якіх сюжэтах, гісторыях бяруць удзел? Яны — героі толькі сёньняшняга дня, ці ім наканаванае доўгае жыцьцё?

Якая якасьць сьмеху карцінак і вершаў гэтай кнігі? Ці адэкватная яна часу і падзеям у Беларусі? Увогуле — ці можна з гумарам глядзець на беларускія падзеі нашых дзён і на які гумар адгукаюцца беларусы?

Ці палюбіць гэту кнігу шырокі чытач? Які можа быць яе лёс?

У перадачы бяруць удзел укладальнік кнігі, журналіст Свабоды Аляксей Знаткевіч і сябра аўтараў кнігі, паэт, літаратуразнавец Андрэй Хадановіч. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.