З нагоды выхаду альбому (НЕ:) вясёлыя карцінкі Свабода абвяшчае конкурс сатырычных малюнкаў і вершаў сярод нашых слухачоў і чытачоў. Пакажыце камічнасьць, парадаксальнасьць і дзівоцтва беларускай штодзённасьці. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае альбом поштай ці з рук у рукі.
Дасылайце вашыя вершы і малюнкі на электронную скрынку radiosvaboda@gmail. com.
З калень
Рабочыя і сяляне
клянуцца ўночы і ўдзень:
«Расея з калень устане!
Расея ўстане з калень!»
Фанат, што ў бары заўзее,
хоць зборная — рэдкая дрэнь,
упэўнены, што Расея
павінная ўстаць з калень!
Тунгус, калмык і славяне,
курцы, наркоты і п’янь
хвалююцца, што ня ўстане:
«Каму, блін, кажуць, устань!»
Матрошка й мядзьведзь у цырку,
какошнік і каравай!
Прадай апошнюю нырку,
але з калень уставай!
Устань, як рубам пытаньне!
Устань, як кол у штанах!
Яна, безумоўна, устане,
і ворагі пойдуць нах.
Устане зь дзяржаўным гімнам,
бы ўзімку Волга-рака...
Устане з калень усім нам
вядомага мужыка.
У соплях, памадзе і енках,
зь пякоткай, з крыкам «банзай»...
Сядзець на такіх каленках —
агідна! Скорей слезай!
Каб атрымаць альбом, прыходзьце на прэзэнтацыю альбому з удзелам паэта Андрэя Хадановіча. Уваход вольны.
13 лістапада, Менск. Бар «ДК», вул. Талбухіна, 4. 3-ці паверх. Пачатак а 19:00.
17 лістапада, Горадня, вул. Будзёнага 48а. Пачатак а 18:30.
19 лістапада, Магілёў, вул. Чкалава 16, грамадзкі цэнтар «Кола сяброў». Пачатак а 18:30.