Мэркель: Новыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі не плянуюцца

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Эўразьвяз на сёньня не плянуе ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі з-за сытуацыі ва Ўкраіне.

«Далейшыя эканамічныя санкцыі ў цяперашні момант не плянуюцца, мы сканцэнтраваныя на зіме і на гуманітарнай сытуацыі, а таксама на дасягненьні рэальнага перамір’я», — заявіла яна.

Паводле Мэркель, магчымае пашырэньне санкцый супраць Расеі будзе датычыць толькі «чорнага сьпісу» на ўезд у Эўразьвяз, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Раней кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Федэрыка Магерыні паведаміла, што міністры замежных спраў краін ЭЗ 17 лістапада абмяркуюць пытаньне пашырэньня санкцый супраць Расеі.

Для юрыдычнага афармленьня санкцый неабходна рашэньне Рады ЭЗ.