Мітынг працягваўся каля паўгадзіны. На ім выступілі прадстаўнікі КХП-БНФ.
Мітынг працягваўся каля паўгадзіны. На ім выступілі прадстаўнікі КХП-БНФ, — паведамляе БелаПАН.
Акцыя была прымеркаваная да дня памяці продкаў «Дзяды», традыцыйна арганізаваная Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй — БНФ. Шэсьце ад Палаца культуры «Лошыцкі» да Лошыцкага яра і мітынг каля памятнага знака былі дазволены гарадзкімі ўладамі. У акцыі ўзялі ўдзел каля пяцідзесяці чалавек.
Людзі ў цывільным назіралі за шэсьцем і мітынгам, вялі відэаздымку, але ў тое, што адбывалася, ня ўмешваліся. Інфармацыі аб затрыманьнях няма.
Паводле зьвестак гісторыкаў, у 1930-х гадах у Лошыцкім яры знаходзілася гэтак званая «Белая дача» — месца разьмяшчэньня спэцкаманды НКУС, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі.