Паўночная Карэя вызваліла з турмаў двух амэрыканцаў. Абама падзякаваў Кім Чэн Ыну

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў падзяку уладам Паўночнай Карэі за вызваленьне дваіх грамадзянаў ЗША — Мэцью Мілера і Кенэта Бэя. Абодва амэрыканцы ўжо адпраўленыя ў ЗША. Яшчэ адзін грамадзянін ЗША, Джэфры Фоўлі, які быў узяты пад варту ў КНДР, быў вызвалены напрыканцы кастрычніка.

Злучаныя Штаты раней абвінавачвалі Пхеньян ў выкарыстанні амэрыканскіх палонных у якасьці інструмэнта ў ажыцьцяўленні дыпляматычных хадоў.

Мэцью Мілер прасіў прытулку ў КНДР, але быў асуджаны судом Паўночнай Карэі да шасьці гадоў працоўных лягераў. Кэнэт Бэй, амэрыканскі місіянэр карэйскага паходжаньня, быў затрыманы ў КНДР у 2012 годзе і асуджаны да 15 гадоў турмы. Яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе забароненай літаратуры і намеры зрануць дзейную ўладу.