З Расеі ў Данбас прыбыў новы вайсковы канвой

Больш за 80 немаркаваных вайсковых машын перасеклі мяжу Ўкраіны ў Данбасе, паведамляе агенцтва Associated Press.

Агенцтва зьняло на фота і відэа тры калёны бранятэхнікі і грузавікоў — адну каля горада Данецкага, дзьве — каля Сьнежнага.

Большасьць машын — вайсковыя грузавікі, але быў сярод іх і прынамсі адзін бронетранспарцёр. Некаторыя машыны везьлі вайскоўцаў, паведамляе агенцтва.

Раней увяла ва Ўкраіну новыя танкі і гаўбіцы, — пра гэта ўчора паведаміла Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Прэсавы сакратар Рады Андрэй Лысенка на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве заявіў, што 32 расейскія танкі і іншыя бронемашыны, а таксама расейскія салдаты зайшлі ў Луганскую вобласьць Украіны з тэрыторыі Расеі.

Паводле ягоных слоў, Расея перавяла ва Ўкраіну 16 гаўбіц і 30 грузавікоў з салдатамі і амуніцыяй. У яшчэ адной калёне, якая зайшла з Расеі ва Ўкраіну, знаходзяцца тры мабільныя радыёлякацыйныя сыстэмы, паведаміў прэсавы сакратар РНБА.