У сталіцы Бэльгіі паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ і вадамёты падчас сутыкненьняў з дэманстрантамі.
Прынамсі 100 тысяч чалавек прайшлі 6 лістапада маршам на знак пратэсту супраць рынкавых рэформаў ўраду Бэльгіі і захадаў жорсткай эканоміі, якія, як сьцьвярджаюць арганізатары дэманстрацыі, падарвуць дабрабыт насельніцтва.
Your browser doesn’t support HTML5
Дэманстранты танцавалі на вяршыні перакуленых аўтамабіляў і кідалі кавалкі бруку і фэервэркі падчас акцыі пратэсту. Рух транспарту быў абмежаваны з-за дэманстрацыі пратэсту, часткова паралізаваўшы Брусэль на ўвесь дзень, паколькі ў горадзе сабраліся міністры фінансаў краін эўразоны.
Масавае шэсьце адкрыла месячную кампанію, распачатую бэльгійскімі прафсаюзамі супраць кіроўнай урадавай кааліцыі.