Расейскія і ўкраінскія генэралы абмяркуюць спыненьне агню ў Данецкім аэрапорце

Украінскі салдат у Данецкім аэрапорце.

Спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ ва Ўкраіне паведамляе, што на 5 лістапада заплянаваная сустрэча высокага ўзроўню прадстаўнікоў Украіны і Расеі па спыненьні гвалту ў Данецкам аэрапорце.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы місыі АБСЭ, апублікаваным на сайце арганізацыі.

«Прадстаўнікі Генштабаў Украіны і Расеі паведамілі місыі, што іх генэралы адсутнічалі (на папярэдняй сустрэчы 2 лістапада, — рэд.) у сувязі з заплянаванай на 5 лістапада сустрэчы высокага ўзроўню ў Данецку, падчас якой плянуецца абмеркаваць спыненьне гвалту вакол Данецкага аэрапорту», — адзначаецца ў справаздачы.

Данецкі аэрапорт кантралююць ўкраінскія сілавікі. У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны паведамляюць, што баевікі рэгулярна абстрэльваюць сілы Атытэрарыстычнай апэрацыі ў раёне аэрапорту.

Затое прарасейскія сепаратысты, якія кантралююць большую частку Данецка, абвінавачваюць у пэрыядычных абстрэлах горада ўкраінскіх вайскоўцаў, якія кантралююць Данецкі аэрапорт, прылеглы да абласнога цэнтра пасёлак Пяскі і суседні горад Аўдзееўка.

Аднак у штабе АТА адзначаюць, што ўкраінскія вайскоўцы прытрымліваюцца рэжыму спыненьня агню, адкрываюць агонь толькі па разьведаным агнявым кропкам баевікоў, не абстрэльваюць пазыцый, калі гэта можа нанесьці шкоду мірным жыхарам.